Текст песни Мроя — Амбiцыi, слова из песни.

Прагнуць прызнаньня шматлікія геніі,
Карлікі лічаць сябе гігантамі,
Валацуга крычыць: "На калені!" -
Ён сябе бачыць вялікім магнатам.

Надрываюцца лаўрэаты,
Цягнуць у неба свае дыпломы.
Мастак-дальтонік лаецца матам:
Ён хоча быць сусьветна вядомым.

Амбіцыі... Амбіцыі... Амбіцыі... Амбіцыі!

Ха! Ха! Ха! Ха! Ха! Ха! Ха!

Стары альфонс крычыць пра каханьне (хэ... ха-ха, ха-ха-ха-ха...)
І прэтэндуе на ролю знаўцы.
Паэты змаганьне вядуць за званьні, (э, аддай, аддай мэдаль, аддай, аддай...)
Цягнуць да мэты дрыжачыя пальцы.

Амбіцыі... Амбіцыі... Амбіцыі... Амбіцыі!

Ха! Ха! Ха! Ха! Ха! Ха! Ха!

Сотні ратоў, скрыўленых крыкам,
Сотні вачэй, сотні ілюзій.
Пнуцца, крычаць, лаюцца брыдка
Хворыя маніяй велічы людзі.

Кожны мець зубы вострыя хоча,
Зубы - гэта надзейная зброя.
Хочай, ня дай напаткаць мне ўночы
Гэтай вайны герояў.

Амбіцыі... Амбіцыі... Амбіцыі... Амбіцыі!

Ха! Ха! Ха! Ха! Ха! Ха! Ааа! Оо!
У-а! У-а! У-а!

Амбіцыі... Амбіцыі... Амбіцыі... Амбіцыі!

Ха! Ха! Ха! Ха! Ха! Ха! Ха! Ха!





Краткое описание

Текст песни Мроя — Амбiцыi описывает жажду признания и успеха, которая преследует многих людей. Художники, ученые, поэты — все они стремятся к признанию своих талантов и жаждут быть известными. Песня рассказывает о том, как люди гонятся за своими амбициями, стараясь превзойти друг друга в поисках славы и признания. В тексте присутствуют элементы сарказма и иронии по отношению к этой гонке за успехом. Амбиции изображаются как сила, которая поглощает людей, делая их осесть на грязных методах достижения цели и соревноваться друг с другом. Все это показывает, как амбиции могут привести к агрессии, зависти и раздорам..



Текст добавил: Андрей Курышев