Текст песни Мроя — Краіна крывавых даждоў, слова из песни.


Дзьве пары маiх шкарпэтак
Сохнуць на батарэi
Шэрыя майскiя буднi
Робяць уражаньне сьвята.
Тупат начышчаных ботаў
Па гарадскiх галеях
Крок за крокам няспынна
Будуецца помнiк часу

Рэшткi магiльных крыжоў
Маюць права на iснаваньне
Дзетак вучаць, як трэба
Жыць у забруджанай зоне.
Месяц халодным сьвятлом
Шчодра нам сьвецiць уночы.
Мы аўтаматам гаворым:
"Дзякуй" на разьвiтаньне.

Краiна крывавых дажджоў
Зьбiрае свой ураджай.
Краiна крывавых дажджоў
Высока нясе свой сьцяг.

Зьзяюць сваёй чысьцiнёю
Платныя прыбiральнi.
Крамы мiнулых стагодзьдзяў
Зьзяюць дзiркаю чорнай.
Вулiцы, поўныя сьмецьця
Моўчкi сьмяюцца над намi
Нам няма, дзе падзецца,
Ад надакучлiвых думак.

Час ня любiць спазьненьняў.
Вера, сьцергi цi зьдзекi.
Пад мажорныя гукi маршаў
Таньчаць кабеты.
Хутка зьнiкаюць крывавыя плямiны
Ў тых, хто пераможа.
Каб пачаць разбурэньне
Патрэбна толькi каманда.

Краiна крывавых дажджоў
Зьбiрае свой ураджай.
Краiна крывавых дажджоў
Высока нясе свой сьцяг.

Краiна крывавых дажджоў
Зьбiрае свой ураджай.
Краiна крывавых дажджоў
Высока нясе свой сьцяг.






Краткое описание

Текст песни Мроя — Краіна крывавых даждоў» рассказывает о стране, где ширятся искусственные ценности, а нормы и ценности подвергаются серьезной критике. В песне описывается обстановка современного общества, где дети учатся выживать в загрязненной среде, взрослые автоматически произносят слово «спасибо» на расставание, а на улицах грязи много, но нет места для отдыха от напряженных мыслей. В условиях страны, где мероприятия проводятся строго по расписанию и под строгим контролем, обычные люди сталкиваются с бесконечным стремлением к победе и разрушению. Песня призывает к размышлениям о ценностях и истинных приоритетах в жизни, о путях к самосовершенствованию и духовному созреванию. Слова песни Мроя — Краіна крывавых даждоў» наполняют сердце глубоким смыслом и уводят в мир рефлексии над собственной жизнью и окружающим миром..



Текст добавил: Андрей Курышев